Жывая класіка
У нашай гімназіі 29 красавіка праводзіўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” па скарынінскай тэматыцы ў рамках падрыхтоўкі да святкавання Дня беларускага пісьменства.
Пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі адзела адукацыі Уздзенскага райвыканкама.
Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны Батракова Мілана, вучаніца 5 “Б” класа, і Волкава Мілана, вучаніца 9 класа. Дыпломамі II ступені – Іванова Аліна, вучаніца 2 “А” класа, і Шавель Аліна, вучаніца 7 “Б” класа. Дыплом III ступені атрымаў Зінавенка Аляксей, вучань 3 “В” класа. Прыз глядацкіх сімпатый атрымалі Галіцкі Ілья, вучань 6 “Б” класа, і Белакапыцкая Ангеліна, вучаніца 11 класа.
Віншуем пераможцаў Уздзенскай раённай гімназіі!