Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

"Прымакi" (Янка Купала)

Дата: 21 февраля 2017 в 14:02, Обновлено 21 февраля 2017 в 14:07
1 556 просмотров

9 лютага тэатральная студыя “Талака” падрыхтавала п’есу Янкі Купалы «Прымакі» для настаўнікаў і вучняў гімназіі. Рэжысёр, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Н.М. Якімовіч, адказна падышла да размеркавання роляў, хацела, каб вобразы былі перададзены дасканала. Пад умелым кіраўніцтвам пачаўся творчы працэс: развучванне тэкстаў, праца над дыкцыяй і інтанацыяй, падрыхтоўка дэкарацый і сцэны, касцюмаў, падбор музычнага суправаджэння. Вядучая Ірына Зуева нагадала гледачам пра спецыфіку п’есы “Прымакі”, такім чынам настройваючы публіку на правільнае ўспрыманне. Падзеі твора адбываюцца на вёсцы. Максім Кутас прачынаецца ў чужой хаце і не можа зразумець, дзе ён і чаму ён сюды трапіў. Даведаўшыся, што начаваў у кумы Даміцэлі, ён, як і яна, вельмі перажывае. Але добра паснедаўшы, абое павесялелі і выправіліся шукаць: Даміцэля – мужа Трахіма Сініцу, Максім – жонку Паланею. Тыя, (яны таксама начавалі разам) у сваю чаргу, шукаюць іх… А ўсяму гэтаму віной - “Манаполька” – знакамітае месца ў вёсцы, куды часта збіраюцца мужчыны, каб выпіць чарку. Гледачы ўважліва назіралі як за “вопытнымі” акцёрамі, так і за новымі “зоркамі” школьнай тэатральнай студыі. Вясёлы, добры гумар і ігру самадзейных артыстаў ацанілі ўсе гледачы. Ролі выконвалі: Максім Кутас- Валовік Вячаслаў (вучань 11 класа), Паланея - Людміла Амельянчук (настаўніца замежнай мовы), Даміцэля - Лілія Дарашэвіч(настаўніца рускай мовы і літаратуры), Кацярынка - Святлана Дземідовіч (настаўніца гісторыі), Трахім Сініца –Прыёмка Дзяніс (вучань 8 “Б” класа),Мацейка – Зуеў Максім (вучань 9 класа), Ураднік – Ваяводзенка Ягор (вучань 10 класа). Смех, здзіўленне, задавальненне – усё гэта было бачна на тварах гледачоў. З вуснаў адміністрацыі гімназіі артысты пачулі нямала ўдзячных слоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.