Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Собери букет для мамы

Дата: 19 октября 2018 в 16:36
Автор: Каща О. Н.
567 просмотров

«Чырвоная зорка», в номер: 19.10.2018
Автор: Вера ЛУКАШЭВІЧ
Автор фото (иллюстрации): Сяргей ШАРАЙ
Актывісты БРСМ Марыя ТОЎСЦІК, Ксенія ДУНЯК, Вольга КАСАБУЦКАЯ і Кірыл ЛАПАНІК

“Самы звычайны дзень можна зрабіць святочным, калі пачаць яго з падарункаў” – перакананы актывісты БРСМ. На рахунку уздзенскай моладзі – не адна кветкавая акцыя, якія, як правіла, прымеркаваны да пэўных каляндарных дат. Апошняя з іх прайшла напярэдадні Дня маці.

Актывісты моладзевага саюза з гімназіі, а гэта Марыя Тоўсцік, Ксенія Дуняк, Вольга Касабуцкая і Кірыл Лапанік, выйшлі на вуліцы горада. Іх цяжка было не заўважыць, бо чырвоныя камізэлькі з надпісам “Добрае сэрца” ужо здалля кідаліся ў вочы. І толькі тыя, хто падыходзіў бліжэй, бачылі асеннія букеты, якія БРСМаўцы трымалі ў руках. Уручаючы гэтыя простыя, але прыемныя падарункі жанчынам рознага ўзросту, моладзь жадала ім моцнага здароўя, поспехаў, цеплыні і павагі ад дзяцей.

– Кожнай акцыі, якая праходзіць пад эгідай БРСМ, папярэднічае размова з падлеткамі, каб даведацца, ці лічаць яны тое ці іншае мерапремства актуальным і патрэбным. Ведаеце, і хлопцы, і дзяўчаты ў аднолькавай ступені канстатуюць патрэбнасць акцый па прапагандзе здаровага ладу жыцця, па аказанні дапамогі пажылым людзям, па віншаванні жанчын з нагоды 8 Сакавіка і Дня маці. І гэта радуе, значыць, наша моладзь расце шчырай, спагадлівай, гатовай падтрымаць і прыйсці на дапамогу, – адзначыла спецыяліст райкама БРСМ Вераніка Дуняк.

Фотоальбом "День матери"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.